ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ АД ЛЮСТЭРКА!
Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўпаў дрон і параніў жанчыну. «Люстэрка» даведалася, дзе менавіта адбылося надзвычайнае здарэнне
  2. БНФ предупреждал, но его не послушали — и сделали подарок Лукашенко. Что было не так с первой Конституцией Беларуси
  3. Синоптики сделали предупреждение из-за погоды в воскресенье
  4. В Беларуси почти 30 тысяч новорожденных проверили на первичный иммунодефицит. Врачи выявили два редких заболевания
  5. Лукашэнка збіраецца абмеркаваць падчас перамоваў з прадстаўніком ЗША вызваленне палітвязняў і аднаўленне працы амбасады
  6. «Атручванне ўсіх без разбору, і дзяцей, і дарослых». Хімік пракаментаваў ідэю Лукашэнкі ўгнойваць палі соллю
  7. Сям'я Вані Сцяцэнкі з Гродна, грошы на лячэнне якога збіралі са скандалам, «кінула ўсё і зляцела» з Дубая ў Беларусь
  8. Из Минска вылетел самолет нестандартного авиарейса, а завтра будет еще один. Что необычного в этих полетах?
  9. На авторынке меняется ситуация — это может сыграть на руку покупателям
  10. Прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН вырвала з рук былой зняволенай фатаграфіі беларускіх палітвязняў
  11. Суд у Гаазе зоймецца Лукашэнкам. Разбіраемся з юрысткай, чым яму гэта пагражае
  12. Анна Канопацкая меняет фамилию
  13. Валютному рынку прогнозировали перемены. Возможно, они начались — в обменниках наблюдаются изменения по доллару
Читать по-русски


/

На фестывалі «Дажынкі-2024» у Валожыне, куды Аляксандр Лукашэнка прыехаў 19 кастрычніка, ён загаварыў пра блізкія выбары. Спачатку палітык заявіў, што «ніякай выбарчай кампаніі» не праводзіць. А пасля дадаў: «Але калі яны (гаворка пра беларусаў за мяжой. — Заўв. рэд.) лічаць, што гэта перадвыбарчая кампанія, — маю на гэта права». Праўда, беларускае заканадаўства кажа зусім іншае. «Люстэрка» вывучыла Выбарчы кодэкс і расказвае, ці можа Лукашэнка весці перадвыбарную кампанію за бюджэтныя грошы.

Александр Лукашенко во время выступления на «Дажынках» в Воложине. Минская область, 19 октября 2024 года. Фото: пресс-служба политика
Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на «Дажынках» у Валожыне. Мінская вобласць, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: прэс-служба палітыка

У чым рэч?

Для пачатку адзначым, што афіцыйна перадвыбарная гонка ў Беларусі яшчэ не пачалася, бо ЦВК не абвяшчаў даты галасавання. Але дзеянні Аляксандра Лукашэнкі ў апошнія тыдні з вялікай імавернасцю скіраваныя на блізкія выбары, пра што ён і сам згадаў у сваім выступе ў Валожыне: «Я пра гэта не кажу як пра перадвыбарную кампанію, але як прэзідэнт краіны, не чужы вам чалавек, вырашыў праехаць сёлета па ўсіх мерапрыемствах».

У беларускім Выбарчым кодэксе няма вызначэння паняцця «перадвыбарная кампанія», якое выкарыстаў Лукашэнка. Адзначанае толькі значэнне фразы «выбарчая кампанія» — гэта дзейнасць па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Аднак «Вялікі юрыдычны слоўнік» вызначае перадвыбарную кампанію як «сістэму агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца палітычнымі партыямі і незалежнымі кандыдатамі з мэтай забяспечыць сабе максімальную падтрымку выбаршчыкаў на блізкіх выбарах». На гэтай трактоўцы мы і будзем грунтавацца.

Вядома, у самой актыўнасці палітыка ў сувязі з хуткімі выбарамі (нават калі невядомая іх дакладная дата) праблемы няма — гэта нармальная з’ява ў многіх краінах. Але Лукашэнка сам прызнае, што чарада яго паездак на рэспубліканскія мерапрыемствы (а яны арганізаваныя на грошы падаткаплатнікаў) звязаная з выбарамі. І ўпэўненасць палітыка, што ён «мае права» праводзіць перадвыбарную кампанію (то-бок фактычна агітаваць за сябе) за кошт бюджэту, супярэчыць заканадаўству. І вось чаму.

Як насамрэч трэба весці перадвыбарную кампанію?

Любы чалавек, які разлічвае заняць прэзідэнцкае крэсла і падыходзіць па ўсіх параметрах, можа зарэгістравацца як кандыдат і атрымаць адпаведныя дакументы ад ЦВК. Пасля ён зможа арганізаваць мерапрыемства ў сваю падтрымку. З улікам некалькіх «але».

Калі гэта невялікая сустрэча з выбаршчыкамі, месца для яе правядзення трэба арандаваць за кошт уласнага выбарчага фонду (пра яго мы раскажам падрабязней крыху ніжэй).

Александр Лукашенко с чиновниками в Воложине. Минская область, 19 октября 2024 года. Фото: пресс-служба политика
Аляксандр Лукашэнка з чыноўнікамі ў Валожыне. Мінская вобласць, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: прэс-служба палітыка

Калі гэта масавае мерапрыемства (пікет, мітынг ці проста «сход па-за памяшканнем»), у межах агітацыі яго можна праводзіць свабодна (прасцей кажучы, на вулічную акцыю кандыдата ў сталіцы не трэба прасіць дазволу ў Мінгарвыканкама). Усе іншыя масавыя мерапрыемствы (імаверна, сюды адносяцца і «Дажынкі») праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

А значыць, для таго каб выкарыстоўваць фестываль сельскай гаспадаркі для сваёй перадвыбарнай кампаніі, Лукашэнка (ці яго прадстаўнік) мусіў бы мінімум за 15 дзён да «Дажынак» падаць заяву ў Валожынскі райвыканкам, усе адпаведныя дакументы і гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў мерапрыемства.

Але і гэтага недастаткова. Нават калі б палітык атрымаў дазвол, для таго каб «мець права» выкарыстоўваць «Дажынкі» ў межах перадвыбарчай кампаніі, яму трэба было б аплаціць іх самому.

Паводле Выбарчага кодэкса, фінансаваць сваю перадвыбарную кампанію можна толькі з выбарчага фонду. Гэта спецыяльны рахунак, які ствараецца ў «Беларусбанку» ўжо пасля рэгістрацыі кандыдата. Складацца фонд можа з грошай самога ўдзельніка перадвыбарнай гонкі і ахвяраванняў (прычым іх не могуць рабіць дзяржорганы і дзяржаўныя арганізацыі). А сам выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты не можа перавышаць 10 тысяч базавых велічынь (або 400 тысяч рублёў).

Якія правы ёсць у кандыдатаў?

У Выбарчым кодэксе, дарэчы, зусім не робіцца адрознення паміж кандыдатамі ў прэзідэнты. Пра тых, хто балатуецца на гэтую пасаду паўторна, нічога не сказана. Прасцей кажучы, з пункту гледжання закона ўсе кандыдаты ідуць на выбары на роўных і нібы «з нуля». І ўсе яны павінныя мець роўныя правы — за гэтым сочаць абласныя і Мінская гарадская камісіі па выбарах прэзідэнта.

Для агітацыі кандыдаты ў роўнай ступені могуць выкарыстоўваць дзяржаўныя СМІ, уключаючы тэлебачанне і радыё. На роўных мусяць давацца і будынкі і памяшканні для сустрэч з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі. У працэсе агітацыі ўсім забараняецца распальваць сацыяльную, расавую, нацыянальную ці рэлігійную варожасць, заклікаць да зрыву, адмены ці пераносу выбараў. Таксама забароненая купля галасоў самім кандыдатам і яго камандай у любым выглядзе.

Александр Лукашенко на фестивале-ярмарке «Дажынкi-2024» в Микашевичах, 5 октября 2024 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024» у Мікашэвічах, 5 кастрычніка 2024 года. Фота: president.gov.by

Вяртаючыся да словаў Лукашэнкі, з пункту гледжання згаданых роўных правоў кандыдатаў, калі ён «мае права» выкарыстоўваць «Дажынкі» ў сваіх мэтах, любы іншы кандыдат зможа выступіць на канцэрце ў гонар Дня горада. Але насамрэч гэта, вядома, не так. Таму і дзейны прэзідэнт не мае юрыдычнага права марнаваць падаткі грамадзян на агітацыйныя мерапрыемствы для сваёй выгады.

Што менавіта парушае Лукашэнка?

Вядома, Аляксандр Лукашэнка — яшчэ не кандыдат у прэзідэнты і таму не мусіць выконваць апісаныя вышэй умовы. Але яго ўпэўненасць, што ён можа выкарыстоўваць «Дажынкі» ў якасці сваёй перадвыбарнай кампаніі, не адпавядае законам нашай краіны. Так, выступаючы на рэспубліканскім фестывалі, ён атрымлівае відавочную перавагу перад іншымі патэнцыйнымі кандыдатамі і выкарыстоўвае для павелічэння сваёй папулярнасці бюджэтныя грошы. Такія дзеянні можна расцаніць як парушэнне Выбарчага кодэкса. І яны маглі б стаць падставай для ЦВК пазбавіць Лукашэнку рэгістрацыі як кандыдата.

Больш за тое, выкарыстанне рэспубліканскіх мерапрыемстваў у асабістых мэтах можа трактавацца як перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў — гэта ўжо 426-ы артыкул Крымінальнага кодэкса. Другая частка гэтага артыкула апісвае адказнасць за «перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці». Яна прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам ці без, а таксама з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Чытайце таксама