У Светлагорску мама пакінула ў ванне трох малых. Неўзабаве яна знайшла дзвюх дачок «у стане ўтаплення»

18 снежня 2024 у 1734517380
Максім Іскрын / «Зеркало»

Двое малых ледзь не патанулі ў ванне ў Светлагорску. Падрабязнасці інцыдэнту расказалі ў Гомельскім ТРВАД.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Мама чацвярых дзяцей занялася прыборкай і хатнімі справамі. Пасадзіўшы ў напоўненую вадой ванну трох малых, дваім з якіх па паўтара года, а трэцяму - чатыры гады, яна ўзялася за вырашэнне хатніх пытанняў.

«Неўзабаве, пачуўшы падазроныя гукі, жанчына зайшла ў ванны пакой і ўбачыла дзвюх дзяўчынак у стане ўтаплення», - паведамілі ў ТРВАД.

Мама выклікала хуткую. На шчасце, дзеці жывыя. Дапамогу ім аказваюць дактары.

Па гэтым факце прызначылі праверку.

Навiны па тэме:

Трагедия в тире: в Пружанском районе мужчина случайно застрелил знакомого

В Минске за сутки два человека утонули в ванной

В Столине в бане семья отравилась угарным газом. Муж — насмерть, жену спасли

Полная версия