Беларус прабавіў ноч з жанчынай з Tinder, а пазней даведаўся, што ў яе ВІЧ. Прэзерватывам яны не карысталіся

17 лiпеня 2024 у 1721199240
«Зеркало»

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да жыхаркі Салігорска, якая паставіла ў небяспеку заражэння ВІЧ-інфекцыяй партнёра, паведамілі ў Следчым камітэце.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / cottonbro studio

Паводле звестак ведамства, у снежні мінулага года 34-гадовая жанчына ў інтэрнэт-праграме для знаёмстваў пазнаёмілася з маладым чалавекам. Нязмушаная перапіска зблізіла пару: яны дамовіліся сустрэцца 28 снежня, якая «прывяла да інтымнай блізкасці з узаемнай згоды».

«Праваахоўнікі высветлілі, што жанчына ўступіла ў сэксуальныя адносіны за плату. Вывучаючы асобу фігуранткі, яны выявілі, што больш за дзесяць гадоў яна стаіць на ўліку з дыягназам "ВІЧ-інфекцыя" і папярэджаная пра крымінальную адказнасць за пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння. Але нягледзячы на гэта, яна ўступіла ў полавы кантакт без выкарыстання сродкаў абароны з інтэрнэт-знаёмым, які нічога не падазраваў», - паведамілі ў Следчым камітэце.

У дачыненні да жыхаркі Салігорска распачатая крымінальная справа па ч.1 арт. 157 КК (Свядомае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ). Раней яна была судзімая за ўхіленне ад забяспечання дзяцей, а таксама за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф, арышт, абмежаванне волі ці да двух гадоў калоніі.

Навiны па тэме:

Ці пойдзе беларускі хлопец на першае спатканне з незнаёмкай у рэстаран, калі яна хоча сама аплаціць рахунак? Блогерка праверыла

«Я планирую открыть доступ к своей ДНК». Основатель Telegram Павел Дуров рассказал, что у него более 100 биологических детей в 12 странах

Мужчина предлагает свободные отношения, что за этим стоит? Объясняет психолог

Полная версия